Дыктатар на эшафоце: сацсеткі разнеслі фіяска Лукашэнкі ў Брузгах
- 27.11.2021, 14:36
Народныя версіі таго, што адбывалася ў лагеры для мігрантаў.
26 лістапада мігрантаў у лагеры ў Брузгах наважыў наведаць Лукашэнка ў асяроддзі аховы і сына Мікалая, піша «Трибуна».
У вочы адразу кінулася кепка аднаго з суправаджаючых:
Добра апісвае сітуацыю такая інтэрпрэтацыя:
Або вось гэта:
Вось яшчэ некалькі версій, што адбываецца ў лагеры:
Ну і хутчэй, усе гэтыя людзі хацелі б пачуць не абяцанні, а праўду ад таго, хто сапраўды вызначае. Але ў Беларусі пакуль, на жаль, праўда пад забаронай і жыццё чалавека не з'яўляецца каштоўнасцю.
Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць удзельнічаць да 10 тысячаў нелегалаў.
15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".
16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.
Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская выведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.
26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб падняць іх на новы штурм польскай мяжы.