BE RU EN

У Варшаве сёння пройдзе акцыя ў гонар герояў Слуцкага збройнага чыну

  • 27.11.2021, 13:55

Пачатак – а 18-й на плошчы Жалезнай Брамы.

Сёння а 18-й у Варшаве, каля помніка Тадэвушу Касцюшку (плошча Жалезнай Брамы), адбудзецца святкаванне Дня Герояў – Дня Слуцкага ўзброенага паўстання.

Слуцкае ўзброенае паўстанне – спроба ўзброенай абароны незалежнасці Беларусі ў раёне Слуцка ў лістападзе і снежні 1920 года. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя атрады, сфармаваныя пераважна з мясцовых сялянаў, абаранялі ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі і чынілі супраціў савецкім войскам.

Апошнія навіны