У мігрантаў, якія паранілі польскіх салдатаў у раёне Белавежы, знайшлі нож
- 27.11.2021, 13:41
Атакай кіравалі беларускія вайскоўцы.
Сёння ноччу агрэсіўная група са 100 мігрантаў спрабавала штурмам прарвацца праз польскую мяжу ў раёне Белавежы.
Падчас атакі былі параненыя двое польскіх жаўнераў. Нападам кіравалі беларускія вайскоўцы, якія асляплялі польскіх памежнікаў лазерам і страбаскопам.
"Сярод прадметаў, знойдзеных пры мігрантах, якія ўчора спрабавалі незаконна перасячы мяжу ў раёне Белавежы, быў знойдзены, сярод іншага, нож", – паведаміла Мінабароны Польшчы.
Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць удзельнічаць да 10 тысячаў нелегалаў.
15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".
16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.
Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская выведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.
26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб падняць іх на новы штурм польскай мяжы.