BE RU EN

Менскі аэрапорт назваў даты яшчэ двух эвакуацыйных рэйсаў у Ірак

  • 27.11.2021, 13:07

Сёння таксама вылеціць самалёт з Менска ў Эрбіл.

Два вывазныя рэйсы ў Ірак запланаваныя на 28 і 29 лістапада. Пра гэта паведаміла прэс-служба менскага аэрапорта.

"Паводле атрыманай інфармацыі яшчэ два вывазныя рэйсы ў Ірак будуць выкананыя 28 і 29 лістапада авіякампаніяй Iraqi Airways", – гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага аэрапорта "Менск".

28 лістапада рэйс прыляціць у Менск у 21.45 і вылеціць у Эрбіль роўна праз гадзіну. 29 лістапада самалёт прыбудзе ў Менск у 20.45, а вылеціць у Эрбіл у 21.45. У аэрапорце адзначылі, што ў раскладзе рэйсаў магчымыя змены.

Як паведамляе Sputnik са спасылкай на прэс-службу МЗС Ірака, авіякампанія «Іракскія авіялініі» перавезла падчас першага рэйсу з Беларусі ў Ірак 431 пасажыра, падчас другога рэйсу – 176, падчас трэцяга – 435 чалавек. Чацвёрты рэйс адбыўся ў пятніцу ўвечары, на самалёце быў 431 чалавек. Яшчэ адзін эвакуацыйны рэйс вылеціць сёння з Менска ў Эрбіл. На ім плануюць паляцець 430 чалавек.

Апошнія навіны