BE RU EN

У Добрушы правялі «Кірмаш вакансій», але нешта пайшло не так.

  • 27.11.2021, 10:44

Спецыялісты з досведам адмаўляюцца працаваць на рэжым.

На днях у Добрушы праходзіў «Кірмаш вакансій». На 27 афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных у раёне цяпер 262 вакансіі. Але ў выніку з «Кірмаша» сышлі ні з чым і спашукальнікі, і прадстаўнікі працадаўцаў, піша «Флагшток» са спасылкай на газету мясцовага райвыканкама.

Рэч у тым, што працадаўцы патрабуюць станоўчую характарыстыку з папярэдняга месца працы.

Яшчэ адна праблема – на многія пасады патрабуюцца людзі са спецыяльнай падрыхтоўкай і досведам. Так беспрацоўныя і застаюцца ні з чым, а прадпрыемствы – з масай вакансій.

Апошнія навіны