BE RU EN

Карткі некаторых банкаў могуць не працаваць уначы 27 лістапада

  • 26.11.2021, 20:49

4 снежня таксама магчымы праблемы з плацежнымі карткамі.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр папярэджвае аб тэхналагічных работах на сеткавым абсталяванні цэнтра 27 лістапада і 4 снежня.

З дзвюх ночы да шасці раніцы магчымы перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, банкаматаў, інфакіёскаў, банкаўскага абсталявання ў гандлёвых сетках, падключаных да апаратна-праграмнага абсталявання цэнтра.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае больш за 8,2 мільёнаў картак, да яго падключаны 76,3 тысячы арганізацый гандлю і сэрвісу, 122,5 тысяч плацежных тэрміналаў, больш за 2,4 тысячы банкаматаў і амаль 2,1 тысячы інфакіёскаў.

Апошнія навіны