BE RU EN

Менск захрас у 9-бальных заторах

  • 26.11.2021, 17:53

Вялікія цяжкасці на МКАД.

Як паведамляе «Онлайнер» са спасылкай на сэрвіс «Яндэкс.Карты», сёння ў вячэрнюю гадзіну пік у Менску абцяжараны рух у цэнтральнай частцы горада, ёсць праблемы на МКАД. На 17.30 сітуацыя з коркамі ацэньваецца на 9 балаў.

Паводле інфармацыі ДАІ, у сувязі з ДТЗ у раёне 8-га км (побач вуліца Байкальская) унутранага кальца МКАД абцяжараны рух. На месцы інцыдэнту працуюць супрацоўнікі АДАІ Завадскога РУУС г. Менска. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Акрамя гэтага, няпроста праехаць у цэнтры: заторы на праспекце Незалежнасці — паміж плошчай Перамогі і плошчай Незалежнасці, коркі на Нямізе, Ульянаўскай, стаяць вуліцы Свярдлова, Янкі Купалы, Казлова.

МенскЯндэкс.Карты — транспарт, рух, пошук месцаў

МинскЯндекс.Карты — транспорт, навигация, поиск мест

Апошнія навіны