BE RU EN

Польскі жаўнер быў паранены падчас штурму мяжы мігрантамі і беларускімі сілавікамі

  • 26.11.2021, 17:57

З беларускага боку лукашысты сляпілі польскіх памежнікаў лазерамі.

Памежная служба Польшчы паведамляе, што ўчора прыблізна а 22 гадзіне падчас чарговай спробы штурму мяжы групай прыблізна з 200 чалавек быў паранены польскі вайсковец.

Са слоў Памежнай службы, мігранты спрабавалі прарвацца пад вёскай Чарэмшай, выкарыстоўваючы пры гэтым бярвенне і драўляныя платформы. Польскіх жаўнераў, памежнікаў і паліцыянтаў закідвалі камянямі і палкамі. Акрамя таго, з беларускага боку польскіх сілавікоў сляпілі лазерамі.

Апошнія навіны