BE RU EN

Улады Курдыстана: Да заўтра Беларусь пакінуць яшчэ 1450 мігрантаў

  • 26.11.2021, 10:35

Уначы ў Ірак вывезлі самалётамі 600 нелегалаў.

Уначы з Менска ў ірацкі горад Эрбіл адправіліся два самалёты авіякампаніі Iraqi Airways з мігрантамі. Сёння запланаваны яшчэ два вывазныя рэйсы.

Пра гэта паведаміў міністр транспарту Іраку.

Вылет першага самалёта, разлічаны на 180 пасажыраў, адбыўся 25 лістапада а 22.15. А другі рэйс Boeing 747-400, разлічаны на 420 пасажыраў, вылецеў ужо 26 лістапада а 2.45.

Сёння 26 лістапада павінны адбыцца яшчэ два вывазныя рэйсы ў Ірак.

Дэпутат парламента Курдыстана Чыя Шарыф сцвярджае, што да 27 лістапада Беларусь пакінуць яшчэ 1450 выхадцаў з Курдыстана.

Депутат парламента Курдистана Чия Шариф (утверждает https://t.me/Alexander_Friedman/1098), что до 27 ноября Беларусь покинут еще 1450 выходцев из Курдистана.

Апошнія навіны