Польскія памежнікі папярэдзілі 217 спроб штурму з боку Беларусі
- 26.11.2021, 10:26
Найбольш агрэсіўная група мігрантаў пайшла на прарыў у раёне Чарэмшы.
За дзень мяжу Польшчы з боку Беларусі спрабавалі незаконна перасекчы 217 разоў.
Аб гэтым паведаміла Памежная служба Польшчы.
У дачыненні да 12 нелегалаў былі вынесеныя пастановы аб выправаджэнні з польскай тэрыторыі.
На адцінку, які ахоўваецца фарпостам польскіх памежнікаў у Чарэмшы група з амаль 200 агрэсіўных замежнікаў сілай прарвала мяжу.
Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць узяць удзел да 10 тысяч нелегалаў.
15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".
16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.