Спецслужбы Польшчы: Беларускія сілавікі пашыраюць «гарадок» мігрантаў у КПП «Брузгі»
- 26.11.2021, 9:41
Інфраструктуру для нелегалаў даставіла Заходняе аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Беларусі.
Прэс-сакратар міністра-каардынатара польскіх спецслужбаў Станіслаў Жарын паведаміў, што беларускія службы пашыраюць ахоўву лагістычнага цэнтра мігрантаў, арганізаванага каля мясцовасці Брузгі на беларускім баку мяжы, паведамляе «Польскае радыё».
Станіслаў Жарын напісаў у Twitter, што ў "гарадку" ідзе падрыхтоўка да адкрыцця студыі відэазапісу, якая павінна служыць беларускай і расейскай прапагандзе. Абсталяванне для студыі пастаўляе беларускі тэлекамунікацыйны аператар.
Прэс-сакратар міністра-каардынатара польскіх спецслужбаў дадаў, што інфраструктуру для "гарадка" мігрантаў даставіла Заходняе аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Беларусі.
Там ужо ёсць гастранамічныя пункты, крамы, пункт абмен валюты, а жаўнеры ўстанаўліваюць перасоўную лазню.
Станіслаў Жарын падкрэсліў, што "беларускі бок рыхтуецца да доўгачасовага ўтрымання замежнікаў на мяжы з Польшчай, з мэтай далейшага вядзення аперацыі супраць Польшчы і Еўрапейскага Звязу".
Допіс у Twitter ілюстраваны фатаграфіямі, на якіх паказаны вайсковыя аўтамабілі, палаткі і людзі ў мундзірах.