Блізу 100 чалавек зладзілі бунт у польскім цэнтры для мігрантаў
- 26.11.2021, 8:11
Падчас беспарадкаў нелегалы спрабавалі зламаць агароджу і ўцячы.
Беспарадкі адбыліся ў цэнтры знаходжання мігрантаў у польскім горадзе Венджын Любушскага ваяводства, паведамляе партал wPolityce.pl.
У бунце ўзялі ўдзел блізу 100 чалавек. Падчас беспарадкаў яны спрабавалі зламаць агароджу і ўцячы. Для аднаўлення парадку была задзейнічана паліцыя. Бліжэй да ночы беспарадкі ўдалося здушыць. Нікому ўцячы не ўдалося, паведамляе прэс-служба любушскай паліцыі.
Ахоўны цэнтр для мігрантаў размяшчаецца на тэрыторыі былога вайсковага навучальнага цэнтра недалёка ад польска-нямецкай мяжы. У ім пражывае блізу 600 мігрантаў, якія былі затрыманыя за незаконнае перасячэнне мяжы.