BE RU EN

У Польшчы знайшлі самыя старажытныя ювелірныя ўпрыгожанні Еўразіі

  • 25.11.2021, 21:07

Навукоўцы выявілі самыя старажытныя ювелірныя ўпрыгожанні ўзростам звыш 41,5 тысячы гадоў.

У польскай пячоры Стайня навукоўцы выявілі самыя старажытныя ювелірныя ўпрыгажэнні ўзростам звыш 41,5 тысячы гадоў. Пра гэта гаворыцца ў часопісе Scientific Reports, паведамляе korrespondent.net.

Навукоўцы знайшлі касцяное шыла і падвеску са слановай косткі. Узрост артэфактаў удалося вызначыць з дапамогай радыёвугляроднага аналізу.

«Гэта ўпрыгожванне сведчыць аб незвычайных творчых здольнасцях людзей, якія тут жылі, а таксама аб іх уменні абыходзіцца з прыладамі працы. Таўшчыня падвескі складае ўсяго 3,7 мм, што сведчыць аб неверагодным спрыце, з якім у ім былі зроблены адтуліны і накрэслены ўзоры», - адзначыў адна з аўтарак артыкула, навуковы супрацоўнік Уроцлаўскага ўніверсітэта Віялета Навачоўска.

Адзначаецца, што гэтыя артэфакты вырабілі першыя краманьёнцы Еўропы. Бо неандэртальцаў на той час ужо не было.

Навукоўцы больш увагі сканцэнтравалі на падвесцы. Яна падобная на тонкую касцяную пласцінку таўшчынёй 3,7 мм, даўжынёй і шырынёй у некалькі сантыметраў. Падвеска цалкам пакрытая ўзорам з акружнасцяў і ліній.

Мяркуецца, што гэтыя ўзоры ў выніку складаюцца ў дыяграму фаз Месяца ці ж лічыльную таблічку.

Апошнія навіны