BE RU EN

ЕБРР згарнуў фінансаванне прыватнага сектара Беларусі

  • 25.11.2021, 19:13

Увосень 2020 года банк адмовіўся фінансаваць новыя інвестпраекты ў дзяржаўныя сектары краіны.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця часова не будзе разглядаць новыя інвестыцыйныя праекты не толькі ў дзяржаўным, але і ў прыватным сектарах эканомікі Беларусі, паведамляе агенцтва "Интерфакс-Запад" са спасылкай на заяву ЕБРР.

Увосень 2020 года банк адмовіўся фінансаваць новыя інвестпраекты ў дзяржсектары Беларусі, але пакінуў магчымасць крэдытаваць беларускія прыватныя кампаніі.

ЕБРР тлумачыць, што новае рашэнне звязанае з пагаршэннем палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Разам з тым банк пакідае свой пастаянны офіс у Менску.

З 1992 года ЕБРР выдзеліў больш за 3 мільярды еўраў на праекты ў розных галінах эканомікі краіны. Цяпер ЕБРР крэдытуе ў Беларусі 142 праекты на адзін мільярд еўраў, на долю прыватнага сектара прыпадае амаль 60%. У пачатку лістапада 2021 года ЕБРР ухваліў фінансаванне двух праектаў у адным з прыватных беларускіх банкаў на 10 мільёнаў еўраў.

Апошнія навіны