BE RU EN

Брытанскія навукоўцы распавялі аб новым штаме каранавіруса

  • 25.11.2021, 16:36

У яго 32 мутацыі.

У Батсване, а таксама ў Паўднёвай Афрыцы навукоўцы выявілі новы варыянт каранавіруса - B.1.1.529. Ён нясе ў сабе 32 мутацыі і патэнцыйна ўстойлівы да вакцынаў. Аб гэтым паведамляе pravda.com.ua са спасылкай на Daily Mail.

Новы варыянт каранавіруса змяшчае ў сабе 32 мутацыі і мае больш змен у сваім спайкавым бялку, чым кожны іншы варыянт. Гэта азначае, што ён можа быць устойлівы да вакцыны, адзначаюць спецыялісты.

Усяго выяўлена 10 выпадкаў новага штаму - тры ў Батсване, шэсць - у краінах Паўднёвай Афрыкі, яшчэ адзін выпадак быў зарэгістраваны ў 36-гадовага мужчыны з Ганконга.

Першым, хто звярнуў увагу на распаўсюджванне новага штаму каранавіруса, быў вірусолаг з Імперскага каледжа Лондана доктар Том Пікок.

Ён распавёў, што новы від віруса патэнцыйна можа быць «горшым, чым іншыя віды», у тым ліку за дамінантны ў свеце штам «дэльта».

Аднак навукоўцы адзначаюць, што вялікая колькасць мутацый можа працаваць супраць віруса і зрабіць яго «нестабільным». Яны кажуць, што «не трэба занадта моцна турбавацца» наконт новага штаму, бо пакуль няма ніякіх прыкмет таго, што ён хутка распаўсюджваецца.

Апошнія навіны