BE RU EN

У беларускім лагеры мігрантаў успышка каранавіруса

  • 21.11.2021, 16:07

З цэнтру «Брузгі» шпіталізавалі амаль сто мігрантаў.

Блізу ста мігрантаў было шпіталізавана з лагістычнага цэнтра «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы, у тым ліку з цяжкай формай каранавіруса, паведаміла начальніца Галоўнай управы аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкама Людміла Кеда, паведамляе ria.ru.

«Мы возім пацыентаў у Гародню. Асноўныя клінікі - гэта лякарня хуткай медыцынскай дапамогі і ўніверсітэцкая клініка. Дзяцей адпраўляем у дзіцячую клінічную лякарню, цяжарных - у перынатальны цэнтр. На сёння павезлі амаль 100 чалавек», - паведаміла Кеда дэлегацыі САЗ, якая прыехала ў цэнтр.

Сярод асноўных прычын шпіталізацыі Кеда выдзеліла пнеўманію, захворванні лёгкіх, страўнікава-кішачнага тракту.

«Частку людзей павезлі з пераахаладжэннем і ўзніклымі прастуднымі захворваннямі, у тым ліку і пнеўманіяй. Ёсць адзін пацыент у цяжкім стане з пнеўманіяй, выкліканай каранавірусам», - дадала лекарка.

Апошнія навіны