BE RU EN

Youtube абнаўляе функцыю непадабаек

  • 10.11.2021, 21:45

Што зменіцца?

Youtube наважыў перагледзець палітыку ў дачыненні да ўпадабаек і непадабаек. З гэтага часу колькасць антыпатый будзе ўтоеная для гледачоў кантэнту.

Стваральнікі кантэнту і надалей змогуць назіраць за статыстыкай сваіх відэаролікаў, у той жа час колькасць непадабаек не будзе адлюстроўвацца для гледачоў.

Як адзначаюць у Youtube, паводле вынікаў іх эксперыментаў, вялікая колькасць непадабаек правакуе іншых гледачоў таксама негатыўна паставіцца да кантэнту.

Абнаўленне пачне паступова ўводзіцца з сённяшняга дня.

«Мы хочам стварыць інклюзіўнае і паважлівае асяроддзе, у якім аўтары змогуць дасягнуць поспеху і адчуваць сябе ў бяспецы для самавыяўлення», - піша Youtube.

Апошнія навіны