BE RU EN

WADA адклікала акрэдытацыю маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі

  • 9.10.2021, 20:33

Маскоўскую лабараторыю пазбавілі права праводзіць усякую дзейнасць, звязаную з аналізам допінг-проб.

Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) пазбавіла акрэдытацыі маскоўскую аныдопінгавую лабараторыю. Аб гэтым паведамляецца на сайце арганізацыі, піша РБК.

«Выканаўчым камітэтам WADA была ўхваленая рэкамендацыя Дысцыплінарнага камітэта WADA аб скасаванні «зацверджанага» статусу Нацыянальнай антыдопінгавай лабараторыі ў Маскве. Лабараторыя не мае права праводзіць усякую дзейнасць, звязаную з аналізам узораў крыві», - гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Апошнія навіны