BE RU EN

ФІФА можа змякчыць правіла афсайду

  • 6.10.2021, 19:55

ФІФА плануе вярнуцца да ранейшага вызначэння становішча «па-за гульнёй».

ФІФА разглядае магчымасць вяртання да ранейшага фармату вызначэння становішча "па-за гульнёй" у футболе.

Вывучаецца варыянт, пры якім афсайд будзе фіксавацца, толькі калі паміж нападным гульцом і абаронцам існуе бачны прагал, паведамляе pressball.by са спасылкай на Sky Sport Italia.

Цяпер дзейнічае правіла, згодна з якім атаковы футбаліст лічыцца ў становішчы "па-за гульнёй", калі ў момант пасу партнёра з каманды ўсякая частка ягонага цела, акрамя рук, знаходзіцца бліжэй да лініі брамы, чым перадапошні гулец спаборніка, у тым ліку брамнік.

Федэрацыя футбола Італіі прапанавала выпрабаваць навацыю з наступнага сэзона ў юнацкім першынстве U18 з залучэннем суддзяў з сэрыі С.

Раней менавіта ў Італіі ўпершыню было выпрабаваная тэхналогія VAR.

Апошнія навіны