BE RU EN

Бразільскі футбаліст распавёў, як пагутарыў з жонкай праз збоі ў сацсетках

  • 5.10.2021, 17:35

Лукас Моўра заявіў, што яна добры чалавек.

Паўабаронца лонданскага Тотэнхэма і нацыянальнай каманды Бразіліі Лукас Моўра з гумарам адрэагаваў на глабальны збой у працы Facebook, Instagram і WhatsApp, піша «Новое время».

Напярэдадні ў рабоце Facebook, Instagram і WhatsApp ва ўсім свеце адбыўся маштабны збой. Буйныя сацыяльныя сеткі былі недаступныя для карыстання амаль шэсць гадзін.

Лукас Моўра ў Twitter распавёў, што збой у сацсетках дазволіў яму знайсці час для размовы з жонкай Ларысай Саад, з якой футбаліст знаходзіцца ў шлюбе з 2016 года.

«Праз збой у WhatsApp і Instagram я змог трохі пагаварыць з жонкай. Вельмі добры яна чалавек », - напісаў бразілец.

Апошнія навіны