BE RU EN

Дыпламаты ЕЗ, Вялікабрытаніі, ЗША і Швейцарыі наведалі Курапаты

  • 29.10.2021, 21:41

Дыпламаты ўшанавалі ахвяр НКУС.

29 кастрычніка дыпламаты Еўразвязу, Вялікабрытаніі, ЗША і Швейцарыі наведалі Курапаты. Яны традыцыйна гэта робяць напярэдадні Дзядоў, «каб успомніць аб незлічоных жыццях і талентах, знішчаных эпідэміяй таталітарызму». «Пашана тым беларусам, якія мужна і настойліва працуюць дзесяцігоддзямі дзеля таго, каб дарог смерці больш не было ніколі», — піша прэс-служба Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі.

29 кастрычніка - чорны дзень беларускай гісторыі. У 1937 годзе савецкая ўлада за адну ноч расстраляла больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Сярод іх былі 22 літаратары - выдатныя паэты і пісьменнікі. Беларусы на радзіме і за мяжой удзельнічаюць у акцыі «Ноч расстраляных паэтаў».

У Курапатах дыпламатаў «атакавалі» прапагандысты з лукашэнкаўскіх тэлеканалаў, якія страцілі сумленне, гонар і розум. Ускладанне кветак ахвярам сталінскіх рэпрэсій суправаджалася іх воклічамі. Дыпламаты прапагандыстаў ігнаравалі.

Апошнія навіны