BE RU EN

Беларус выйграў пяты бой на турніры ММА ў Сінгапуры

  • 29.10.2021, 20:34

Кірыл Грышчанка з'яўляецца галоўным прэтэндэнтам на чэмпіёнскі пояс арганізацыі ў суперцяжкай вазе.

Беларускі баец змешаных адзінаборстваў Кірыл Грышчанка выйграў свой пяты бой на турніры па ММА Оne Сhampionship у Сінгапуры, паведамляе «Трибуна».

Апанентам Грышчанкі быў канадзец Дастын Джойнсан. Паядынак доўжыўся 3 раўнды, пасля якога суддзі аддалі перамогу па балах беларускаму байцу.

На гэты момант Грышчанка здабыў пяць перамог у Оne Сhampionship і з'яўляецца галоўным прэтэндэнтам на чэмпіёнскі пояс арганізацыі ў суперцяжкай вазе.

Да прыходу ў змешаныя адзінаборствы Кірыл Грышчанка выступаў у грэка-рымскай барацьбе. У 2019 годзе ў яго знайшлі допінг. Спартовец усё адмаўляў, але быў дыскваліфікаваны і наважыў змяніць профіль. Дэбют у ММА здзейсніў у кастрычніку 2020 года.

Апошнія навіны