BE RU EN

Прадпрымальнік Ігар Лапай: Годзе працаваць на злачынную ўладу!

  • 29.10.2021, 20:02

Бізнэс супраць Лукашэнкі.

Беларускі прадпрымальнік Ігар Лапай падтрымаў заклік беларускіх працоўных аб правядзенні з 1 лістапада агульнанацыянальнага страйку і выступіў са смелым зваротам:

- Лукашэнка заўсёды ненавідзеў нас, прадпрымальнікаў, прыватнікаў. Ненавідзеў і баяўся, бо мы маглі саматугам, розумам, працаздольнасцю забяспечыць свае сем'і - без дапамогі дзяржавы. Таму прыватны бізнэс гэтую ўладу раздражняў і раздражняе.

Нас, прадпрымальнікаў, і прыніжалі, і падманвалі, і палохалі, і на павадку кароткім трымалі, а мы працягвалі працаваць. Нас рабавалі, называлі «вашывымі блохамі», а мы працавалі на гэтую зладзейскую ўладу. Але колькі ж можна?

Калі мы хочам жыць годна, трэба пачаць паважаць сябе. Ні дня больш не працаваць на рэжым, не быць рабамі, страйкаваць, абараняць сябе і краіну.

Страйкуем! Каб ужо праз месяц, праз два можна было працаваць у новай Беларусі і не баяцца за сваю сям'ю і сваю справу.

Апошнія навіны