BE RU EN

Францыя заклікала да мер супраць авіякампаній, якія дастаўляюць мігрантаў у Беларусь

  • 28.10.2021, 18:27

Раней Францыя абвінаваціла сям'ю Лукашэнкі ў гандлі людзьмі.

Дзяржсакратар пры МЗС Францыі Клеман Бон раскрытыкаваў арганізаваны трафік мігрантаў з Блізкага Усходу ў ЕЗ праз тэрыторыю Беларусі і заявіў аб неабходнасці дыпламатычных крокаў з боку Брусэля ў дачыненні да авіякампаній і асобных дзяржаў, паведамляе ТАСС.

«Наш адказ у гэтай сітуацыі павінен быць бездакорным, жорсткім і гуманным. Еўрапейцы павінны прыняць захады ў дачыненні да паветраных маршрутаў, аэрапортаў, дзяржаў і авіяперавозчыкаў, якія дапускаюць дастаўку мігрантаў у Беларусь для іх наступнай арганізаванай адпраўкі да еўрапейскіх межаў», - сказаў ён, выступаючы на пасяджэнні камітэта еўрапейскіх спраў у Сенаце (верхняй палаце парламента) Францыі ў сераду.

Бон падкрэсліў, што ад ЕЗ спатрэбяцца, між іншым, дыпламатычныя крокі што да Турцыі і ААЭ, у супрацоўніцтве з якімі, з ягоных слоў, вышэйшае кіраўніцтва Беларусі нібыта арганізавала дастаўку мігрантаў з краін Блізкага Усходу на сваю тэрыторыю, а затым іх перапраўку ў суседнія прыбалтыйскія краіны і Польшчу. Лукашэнка хоча загнаць нас у пастку, як гэта раней рабіла Турцыя, каб сказаць нам: «Гэта вы не хочаце мігрантаў, гэта вы дрэнна з імі абыходзіцеся, гэта вы не паважаеце вялікія прынцыпы, пра якія вы кажаце», - сказаў дзяржсакратар.

Раней Францыя абвінаваціла сям'ю Лукашэнкі ў гандлі людзьмі.

Апошнія навіны