BE RU EN

Беларуска Аліна Гарнасько здабыла золата ЧС у мастацкай гімнастыцы

  • 28.10.2021, 16:35

Яна апярэдзіла расеек.

Беларуска Аліна Гарнасько здабыла золата чэмпіянату свету ў мастацкай гімнастыцы ў практыкаваннях са стужкай.

Пераможная ацэнка падапечнай Марыны Лобач - 23,950 бала. Спартоўка, якая раней здабыла серабро і бронзу планетарнага форуму ў японскім Кітакюсю, апярэдзіла на пастаменце расеек Дзіну і Арыну Аверыных.

Срэбраная медалістка паказала вынік 23,900 бала. Ва ўладальніцы бронзавай узнагароды выніковая ацэнка 23,450 бала, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны