Кіеў уводзіць жорсткі лакдаўн з 1 лістапада
- 28.10.2021, 15:59
Наведваць шэраг грамадскіх месцаў можна будзе толькі пры наяўнасці COVID-сертыфіката ці адмоўнага ПЛР-тэсту.
Улады Кіева ўзмацняюць карантынныя захады з 1 лістапада, гаворыцца на сайце рады ўкраінскай сталіцы.
Наведваць установы харчавання, атэлі, спартзалы, гандлёвыя цэнтры, масавыя мерапрыемствы і карыстацца грамадскім транспартам можна будзе толькі пры наяўнасці COVID-сертыфіката або адмоўнага ПЛР-тэсту.
Дзеці змогуць наведваць гандлёва-забаўляльныя цэнтры толькі з бацькамі, у якіх павінны быць COVID-сертыфікаты ці адмоўныя ПЛР-тэсты.
Школы пасля канікулаў адновяць навучанне ў дыстацыйнай форме, дзіцячыя садкі будуць працаваць пры выкананні правілаў «чырвонай» зоны.