BE RU EN

Афіцыйна: Падазраваны ў забойстве расейскага банкіра знойдзены мёртвым у віцебскім ізалятары

  • 28.10.2021, 12:27

Следчы камітэт правярае абставіны ягонай гібелі.

Андрэя Скрыпкіна затрымалі ўчора ў Менску паводле падазрэння ў забойстве былога топ-мэнэджара збанкрутавалага «Смаленскага банка» Міхаіла Яхантава і ягонай сям'і. Цяпер Скрыпкін знойдзены мёртвым у беларускім ізалятары. Паводле інфармацыі ТАСС, падазраваны ў трайным забойстве скончыў жыццё самагубствам.

Цела 57-гадовага былога намесніка кіраўніка маскоўскага філіяла «Смаленскага банка» Міхаіла Яхантава, ягнайо 39-гадовай жонкі і іх 8-гадовага сына знайшлі 26 кастрычніка ў маскоўскай кватэры. Са звестак ТАСС, разглядаюцца некалькі версій забойства, у тым ліку фінансавая.

Раней Яхонтаў быў судзімы за растрату і наўмыснае банкруцтва. А ў сакавіку 2019-га суд прызнаў яго і яшчэ траіх былых топ-мэнэджараў ААТ «Смаленскі банк» вінаватымі ў буйной растраце і наўмысным банкруцтве. Яхантава прысудзілі да 6 гадоў пазбаўлення волі. Акрамя таго, з чатырох мэнэджараў суд пастанавіў спагнаць больш за 8,4 млрд расейскіх рублёў.

Паводле некаторых звестак, падазраваны ў забойстве Яхантава быў затрыманы ў Беларусі 27 кастрычніка, калі накіроўваўся ў Еўропу.

У Следчым камітэце Беларусі пацвердзілі Onlíner факт смерці чалавека ў ізалятары. Пракаментавалі так: «Следчы камітэт Беларусі правярае абставіны гібелі ў ІЧУ ў Віцебску 55-гадовага падазраванага ў забойстве сям'і ў Маскве. Следча-аператыўная група цяпер праводзіць агляд у ізалятары. Атрыманыя звесткі паказваюць на тое, што мела месца самагубства».

Апошнія навіны