BE RU EN

Пачатак панікі: урад расказаў, колькі беларускія НПЗ страцілі праз санкцыі

  • 28.10.2021, 12:09

Улады прызналі, што санкцыйная палітыка будзе адчувальнай для эканомікі Беларусі.

На пасяджэнні «палаткі» ў Менску 28 кастрычніка выступіў віцэ-прэм'ер Юры Назараў. Ягоны даклад быў прысвечаны вынікам працы прамысловага, нафтахімічнага, энэргетычнага комплексаў і перспектывам развіцця гэтых сегментаў эканомікі, паведамляе zerkalo.io.

Увядзенне абмежавальных мер з боку заходніх краін можа быць адчувальным для беларускай эканомікі, тым больш што санкцыйная палітыка ў дачыненні да ўладаў Беларусі ўводзіцца надоўга, прызнаў чыноўнік.

«Яна надалей можа быць адчувальнай для эканомікі нашай краіны. Падам прыклад: страты толькі нашых НПЗ у выніку санкцыйных мер ужо склалі 80 млн даляраў», - паведаміў віцэ-прэм'ер.

Апошнія навіны