BE RU EN

Мігрантка з Сірыі: Беларускія салдаты сказалі выбіраць Польшчу ці смерць

  • 28.10.2021, 11:39

Новыя сведчанні злачынстваў беларускага рэжыму на мяжы.

DW расказвае гісторыі сем'яў з краін Блізкага Усходу, якія праз Беларусь нелегальна прарываліся ў Еўразвяз. У відэа - пра сям'ю з Сірыі, якая апынулася на беларуска-польскай мяжы.

"Беларускія салдаты сказалі, што нам трэба выбіраць: ці Польшча, ці смерць", — расказвае Ала Масіні, маці дваіх дзяцей. І яны пайшлі на польскі бок мяжы.

Іншы мігрант, які дабраўся да Беларусі з Лівана, расказвае, што кожны раз, калі пераход у Польшчу не атрымліваўся, ён і іншыя прасілі беларускіх памежнікаў адвезці іх назад у Міенск, каб вярнуцца на радзіму. "Яны казалі: "Не, у цябе два варыянты: памрэш тут ці ідзі ў Польшчу", — пераказвае словы беларусаў ліванец. Ён абураны такім стаўленнем.

Апошнія навіны