BE RU EN

Цана газу ў Еўропе апусцілася ніжэй за $1000

  • 28.10.2021, 11:25

Газ таннее ў чаканні павелічэння паставак «Газпрама».

Кошт газу ў Еўропе на таргах у чацвер, 28 кастрычніка, апусціўся ніжэй за тысячу даляраў за тысячу кубаметраў.

Так, на адкрыцці таргоў кошт лістападаўскага ф'ючарса на хабе TTF у Нідэрландах знізіўся на 9% да $942 за тысячу кубаметраў, паведамляе korrespondent.net.

Пры гэтым напярэдадні таргі скончыліся на адзнацы $1060 за тысячу кубаметраў.

Са звестак аналітыкаў, кошты зніжаюцца пасля заявы Газпрама аб павелічэнні запампоўкі газу ў еўрапейскія сховішчы ў лістападзе.

Напярэдадні СМІ паведамілі, што Газпрам баіцца падзення попыту на газ, таму мае намер знізіць яго кошт для Еўропы ў доўгатэрміновай перспектыве прыкладна да 300-400 даляраў за тысячу кубаметраў.

Апошнія навіны