BE RU EN

У кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола і ягонага намесніка выяўлены COVID-19

  • 27.10.2021, 20:50

На каранавірус таксама хварэе шмат хто з футбалістаў.

Старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў і ягоны першы намеснік Юры Вяргейчык захварэлі на каранавірус, перадае «Трыбуна».

Раней стала вядома, што "Шахцёр" не атрымае чэмпіёнскі кубак да матчу са "Слуцкам", нават калі аформіць тытул у гульні з "Гомелем" або "Мінскам". Прычынай гэтага можа быць хвароба старшыні АБФФ.

Надоечы намеснік старшыні АБФФ Міхаіл Ботнікаў расказаў аб тым, што большасць гульцоў не выканалі рэкамендацыі федэрацыі і не зрабілі прышчэпкі.

Раней паведамлялася, што на каранавірус хварэе шмат хто з беларускіх футбалістаў.

Апошнія навіны