BE RU EN

Дыетолаг назвала найлепшы нізкакаларыйны сняданак

  • 27.10.2021, 20:32

Гэты сняданак - першакласная ежа для пахудзення.

Амерыканская дыетолаг Ларэн Манакер склала самы карысны і нізкакаларыйны сняданак са змяшчэннем бялку. Аб гэтым піша ТСН.

"Яйкі з'яўляюцца класічнай ежай для сняданку нездарма: гэта дыетычны і пажыўны прадукт, які дасць вам натуральны ладунак карысных рэчываў", - адзначыла дыетолаг.

Паводле ейных слоў, найбольшая колькасць пажыўных рэчываў змяшчаецца ў бялку. А адно яйка валодае 70 калорыямі.

Таксама ў яйках ёсць вітаміны і мінералы, якія мацуюць каморкі. Яны змяшчаюць добрыя тлушчы і шэсць грам бялку, які аднаўляе і нарошчвае цягліцы.

У яйках няма цукру і вугляводаў. Таму яны першакласная ежа для пахудзення.

А яшчэ - яны спрыяюць насычэнню.

"Аўстралійскае даследаванне 2020 года, дзе людзям з лішняй вагой і атлусценнем давалі адзін з двух сняданкаў: яйкі і тосты або шматкі з малаком і апельсінавым сокам, на працягу двух дзён з прамежкам у тыдзень, пацвярджае гэта. А вось тыя, хто снедаў пераважна вугляводамі, ужо марылі аб падмацаванні", - падкрэсліла Манакер.

Таксама яна дадала, што гэта адна з найлепшых крыніц рэчываў для здароўя мозгу.

Апошнія навіны