BE RU EN

Газэта Вярэнаўскага раёна выйшла з цэлай старонкай спачуванняў памерлым

  • 27.10.2021, 20:11

Зазвычай такіх аб'яў было 3-5 у адным выданні.

Чытач тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу» даслаў дзве фатаграфіі газэты Вярэнаўскага раёна Гарадзенскай вобласці, з дапамогай якіх можна сачыць за жахлівай тэндэнцыяй у сітуацыі з каранавірусам.

Газэта выходзіць 2 разы на тыдзень, у ёй заўсёды была "сталая рубрыка", дзе людзі выказвалі спачуванні блізкім загінулых/памерлых. Зазвычай такіх аб'яў было 3-5 у адным выданні. Цяпер спачуванняў у разы больш, у газэце толькі за 27 кастрычніка дадзеная цэлая старонка, на якой спачуванні сем'ям адразу 26 (!) памерлых.

Апошнія навіны