BE RU EN

Цана газу ў Еўропе ўпала

  • 27.10.2021, 19:37

Аб зніжэнні цаны сведчаць звесткі біржы ICE.

Цана газу ў Еўропе ўпала пасля даручэння прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна "Газпрому" павялічыць пастаўкі газу ў Еўропу. Аб зніжэнні цаны сведчаць звесткі біржы ICE.

Цана газу апусцілася з 1041 даляра за тысячу кубамэтраў да 1008 даляраў за тысячу кубамэтраў. Цана пайшла долу пасля таго, як кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер у адказ на даручэнне Пуціна заявіў, што расейскі прадавец павялічыць аб'ёмы газу ў еўрапейскіх сховішчах пасля 8 лістапада.

Апошнія навіны