BE RU EN

Расея вярнула ў Беларусь 159 тон заражаных таматаў і перцаў

  • 27.10.2021, 19:14

У гародніне знайшлі вірус мазаікі пепіна.

З 21 да 25 кастрычніка супрацоўнікі Рассельгаснагляду выявілі карантынныя аб'екты ў 11 партыях таматаў і перцаў, якія завезлі ў Смаленскую вобласць з Беларусі.

Памідоры і перцы былі вырабленыя ў Берасцейскай, Гомельскай і Менскай абласцях ды накіроўваліся ў Краснадарскі край, Маскву і Пецярбург. Тавар накіроўваўся з фітасанітарнымі сэртыфікатамі. Пры даследаванні ў гародніне знайшлі вірус мазаікі пепіна, паведамляе Управа Рассельгаснагляду Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцей.

Больш за 159 тон таматаў і перцаў былі вернуты прадаўцам.

Апошнія навіны