BE RU EN

ЕФСР: Дзяржаўная запазычанасць Беларусі моцна вырасце

  • 27.10.2021, 19:08

Рэжым сутыкнецца з сур'ёзнай рызыкай платаздольнасці ды ліквіднасці.

Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) не выключае моцнага росту дзяржаўнай запазычанасці Беларусі ў 2022 годзе - да 61% УБП з 46% ВУП, паведамляе "Інтэрфакс-Захад". Гэта адбудзецца ў выпадку рэалізацыі шокаў для дзяржаўных прадпрыемстваў, калі дзяржаве давядзецца выконваць гарантыі што да пазык.

ЕФСР зазначае, што для Беларусі "ў кароткатэрміновай перспектыве шок, звязаны з рэалізацыяй умоўных абавязанняў, прычыніцца да моцнага росту фінансавых патрэб". У сувязі з гэтым краіне спатрэбяцца новыя значныя пазыковыя рэсурсы. Але раз міжнародная падтрымка абмежаваная, а доступ да рынкаў капіталу амаль замкнёны, Беларусь можа сутыкнуцца з сур'ёзнай рызыкай платаздольнасці ды ліквіднасці.

Дзяржаўная завінавачанасць Беларусі на 1 верасня перавысіла ў эквіваленце 57 мільярдаў рублёў, або прыкладна 24 мільярды даляраў у эквіваленце. За восем месяцаў яна скарацілася на 0,6 мільярда рублёў, або на 1,1%.

Апошнія навіны