BE RU EN

Дыетолаг выкрыла прадукты, якія паляпшаюць аблічча

  • 27.10.2021, 19:04

Згаданыя прадукты змяшчаюць магутны антыаксідант.

Лекарка выкрыла спіс прадуктаў харчавання, якія паляпшаюць аблічча і стан скуры цела. Яе словы падае Daily Mail.

Дыетолаг Джэсіка Сэпэль (Jessica Sepel) патлумачыла, што скура з'яўляецца самым вялікім органам у арганізме, таму трэба ўжываць дастатковую колькасць карысных мікраэлементаў для падтрымання яе прыгажосці ды здароўя. Паводле ейных слоў, тлустая рыба, пячонка і цэлазерневае печыва спрыяюць здароваму ззянню скуры.

Яна падкрэсліла, што згаданыя харчы змяшчаюць магутны антыаксідант каэнзім Q10, які адыгрывае важную ролю ў выпрацоўванні энэргіі. Ён запасіцца ў вонкавым пласце эпідэрмісу і дзейнічае як бар'ер для вонкавых акісляльнікаў. Апроч гэтага, такая ежа багатая на высокі ўзровень амега-3 квасаў, якія дапамагаюць паменшыць запаленне ў арганізме.

Таксама Сэпэль адзначыла важнасць ужывання ў ежу цытрусаў, ківі, памідораў і струковага перцу. Яна патлумачыла, што ў іх змяшчаецца вітамін C, які спрыяе выпрацоўванню калагену і запавольвае старэнне скуры. Гарбуз, салодкая бульба, морква, манга і папая, у сваю чаргу, багатыя на бэта-каратын, які здольны абараніць скуру ад ультрафіялетавага выпраменьвання.

Акрамя таго, дыетолаг парэкамендавала ўвесці ў рацыён насенне сланечніку, міндаль і шпінат, бо яны змяшчаюць вітамін E, які таксама абараняе скуру ад ультрафіялету. Таксама вітамін E дапамагае прадухіліць пашкоджанне каморак і запаволіць старэнне скуры.

Апошнія навіны