BE RU EN

Давайце дапаможам хунце ўсё спыніць

  • TELEGRAM-КАНАЛ «НІК І МАЙК»
  • 27.10.2021, 17:56

Нават тое, што яшчэ неяк працуе, рэжым хоча зруйнаваць.

Для пачатку амаль анекдот. Міністэрства сельскай гаспадаркі заклапацілася выцекам інфармацыі. Спосаб барацьбы просты і радыкальны - забараніць усё.

Асобна адзначым трызненне першага пункта, з якога выцякае, што нельга карыстацца толькі бясплатнымі паштовымі сэрвісамі і мэсэнджарамі. То бок, платнымі, атрымліваецца, карыстацца можна.

Але ўвогуле пасля таго, як знішчылі TUT.BY (гэта не толькі навіны, але яшчэ і пошта), няма ніводнага паштовага сэрвісу ці мэсэнджара, якія адпавядаюць п.1. А ўся перапіска вядзецца ў пошце «Яндэкса» і з выкарыстаннем вайбера.

Ад сябе заўважым, што пераход на абароненую пошту gov.by - дарагая гісторыя. Не менш за 100 тысяч трэба ўкласці даляраў толькі ў абсталяванне. І тое калі, яно першапачаткова ёсць. Трэба ставіць абаронены сэрвер для прыёму/захоўвання/апрацоўкі звестак. І сама паслуга ў сегменце gov.by можа стацца платнай.

Раней мы ўжо пісалі пра gov.by. Вельмі малая частка таго, што робіць хунта, працуе.

Што будзе ў выніку? Людзі на свой страх і рызыку будуць жыць, як жылі ў тэлеграмах, вайберах і іншых ватсапах, але з'яўляецца магчымасць кожнага пакараць. ААЦ любіць даваць такія рэкамендацыі, але забывае сказаць, як іх выканаць. У стылі аграбюракратыі - мы далі даручэнне, цяпер уся адказнасць на вас.

Нават тое, што яшчэ неяк працуе, хунта хоча спыніць. Трэба ёй дапамагчы. Народны карантын з 1 лістапада - найлепшы спосаб.

Telegram-канал «Нік і Майк»

Апошнія навіны