BE RU EN

ЕЗ выдзеліў Малдове сродкі на пераадоленне газавага крызісу

  • 27.10.2021, 17:52

Брусэль падтрымаў Кішынёў.

Кіраўніца Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен абвясціла аб выдзяленні 60 млн еўраў дапамогі Малдове. Гэтыя сродкі павінны пайсці на пераадоленне газавага крызісу, які склаўся праз затрымкі з прадаўжэннем кантракта з «Газпромам».

Пра гэта паведамляецца ў заяве кіраўніцы Еўракамісіі пасля сустрэчы з малдаўскім прэм'ерам Наталляй Гаўрыліцай.

«Хачу яшчэ раз заявіць аб нашай поўнай падтрымцы Малдовы. У гэтым кантэксце Еўракамісія выдзеліць 60 млн еўраў, каб дапамагчы Малдове справіцца з цяперашнім энэргетычным крызісам», - напісала Уршуля фон дэр Ляен у Twitter.

Апошнія навіны