Думаеш, тваё прадпрыемства гэта не закране?
- 27.10.2021, 14:49
Час кампрамісаў з рэжымам прайшоў.
Стала вядома, за колькі прадаюць Барысаўскі кансервавы завод, яго стартавы кошт - амаль 6,6 млн рублёў. Пакупніка няма, піша тэлеграм-канал «Беларускага аб'яднання рабочых» (БАР).
На продаж выставілі ўсё: ад будынкаў да абсталявання, мэблі, офіснай тэхнікі. Само прадпрыемства мусіць быць ліквідаванае да 30 снежня 2021 года.
А запазычаны заробак работнікам выплацяць пасля продажу прадпрыемства.
Ці не...
Гэта наўпроставы сігнал для тых, хто жадае чагосьці чакаць, для каго яшчэ не час дзейнічаць. Акрамя пытання: «А калі надыдзе час?» ёсць яшчэ адзін «А ці не будзе ўжо занадта позна?»
Годзе ісці на нейкія саступкі рэжыму, час кампрамісаў мінуў! Тут і цяпер трэба мяняць жыццё. І толькі ў нашых руках гэта зрабіць!
Насіце маскі, калі вы супраць.
Трымайце дыстанцыю.
Заставайцеся дома!
Страйку быць!
Нагадаем, лідар Беларускага аб'яднання рабочых Сяргей Дылеўскі заявіў аб пачатку забастоўкі 1 лістапада.