BE RU EN

Валанцёрка «Вясны» Марыя Тарасенка збегла з Беларусі падчас суда

  • 27.10.2021, 14:00

Цяпер яна ў бяспецы.

Валанцёрка праваабарончага цэнтру «Вясна» Марыя Тарасенка, паводле крымінальнай справы якой у Гомелі цяпер праходзіць судовы працэс, змагла збегчы з Беларусі. Яна не з’явілася на суд, як паведамляе ПЦ «Вясна».

Цяпер Марыя «знаходзіцца ў бяспецы і па-за дасяжнасцю сілавых структур», напісаў ён.

Тарасенка была памочніцай праваабаронцы Леаніда Судаленкі, які кіраваў гомельскім аддзяленнем «Вясны».

Апошнія навіны