BE RU EN

Беларуска знайшла падробленыя 100 еўраў у штанах з сэканд-хэнда і паспрабавала іх абмяняць

  • 27.10.2021, 11:43

Гэта стала пачаткам новых «прыгод» для пенсіянеркі.

61-гадовая жыхарка Маладзечна купіла ў сэканд-хэндзе штаны і знайшла ў іх банкноту 100 еўраў. Праз некалькі гадоў яна паспрабавала абмяняць купюру, але тая была падробленай - і жанчыне давялося размаўляць з міліцыяй. Пра гэта расказвае «Маладзечанская газета».

Прыкметы падробкі выявіў спецыяліст пры праверцы сапраўднасці банкноты.

«Згодна з высновай экспэртаў, канфіскаваны грашовы знак узору 2002 года з'яўляецца падробленым, бо выраблены не прадпрыемствам, якое ажыццяўляе вытворчасць грашовых білетаў Еўрапейскага цэнтральнага банка», гаворыцца ў паведамленні выдання.

Паводле гэтага факту следчыя распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 221 КК Рэспублікі Беларусь. Які статус у гэтай справе ў жанчыны, якая знайшла купюру, - раённае выданне не паведамляе.

За выраб або захоўванне з мэтай збыту або збыт падробленых банкнот або манет, дзяржаўных або іншых каштоўных папер у афіцыйнай грашовай адзінцы Рэспублікі Беларусь, грашовых знакаў або каштоўных папер у замежнай валюце можа пагражаць ад двух да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны