BE RU EN

Польшча плануе радыкальнае ўмацаванне войска

  • 27.10.2021, 11:25

Плануецца больш як двухразовае павелічэнне памеру ўзброеных сіл.

Кіроўная партыя Польшчы "Права і справядлівасць" прадставіла ў аўторак план, накіраваны на "радыкальнае ўмацаванне" войска на фоне міграцыйнага ціску з Беларусі і расейскай пагрозы на Усходзе, паведамляе PAP.

Законапраект, які патрабуе ўхвалення парламента і прэзідэнта, накіраваны на замену існага з 1967 года. У той час Польшча з'яўлялася чальцом арганізацыі Варшаўскай дамовы пад кіраўніцтвам СССР. З 1999 года Польшча стала чальцом NАТО і рэгулярна інвестуе ў сваю абарону не менш як 2 адсоткі свайго ВУП.

Кіраўнік "Права і справядлівасці" і віцэ-прэм'ер Яраслаў Качыньскі і міністр абароны Марыюш Блашчак прадставілі план павелічэння абароннага бюджэту і больш чым двухразовае павелічэнне памеру польскага войска - мінімум да 250 тысяч салдат і 50 тысяч рэзервістаў.

З афіцыйных звестак Мінабароны, на канец 2020 года ў польскім войску служыла больш за 128 тысяч вайскоўцаў - больш за 107 тысяч у складзе прафесійнага войска і 21 тысяч у складзе Сіл тэрытарыяльнай абароны.

Апошнія навіны