BE RU EN

Украіна ўпершыню задзейнічала турэцкі беспілотнік у баі на Данбасе

  • 26.10.2021, 20:54

Кіраванай бомбай расейская гаўбіца была знішчаная.

Узброеныя сілы Украіны (УСУ) упершыню задзейнічалі ў баявых дзеяннях на Данбасе турэцкі беспілотнік Bayraktar. Пра гэта ў аўторак, 26 кастрычніка, паведамляе Vesti.ua са спасылкай на журналіста Юрыя Бутусава.

З яго слоў, пазіцыі 93-й механізаванай брыгады каля вёскі Гранітнае ў Данецкай вобласці былі абстраляны з боку самаабвешчаных «рэспублік». «УСУ накіравалі Bayraktar TB2, і кіраванай бомбай расейская гаўбіца была знішчаная», – заявіў Бутусаў.

Праціўнік не змог ні выявіць, ні збіць робат, сцвярджае Бутусаў. Загад на выкарыстанне Bayraktar аддаў галоўнакамандуючы ВСУ Валер Залужны, дадаў журналіст.

Апошнія навіны