BE RU EN

Сёння на МТЗ загінуў працоўны

  • 26.10.2021, 22:01

Мужчына трапіў у радыяльна-свідравальны станок.

Сёння на Менскім трактарным заводзе загінуў працоўны.

Крыніца «Белсату» пацвердзіла гэта. Са слоў крыніцы, інцыдэнт адбыўся ў цэху, мужчына патрапіў у радыяльна-свідравальны станок, яго разарвала на часткі.

«Наматала целагрэйку за свердзел і чалавека на кавалкі разарвала. Збіралі па палове цэха», - паведаміла крыніца.

«На Менскім трактарным заводзе загінуў працоўны. Мы выказваем спачуванні яго сям'і, родным і блізкім. Мы патрабуем разбору ў гэтай справе. У першую чаргу - гэта віна кіраўніцтва прадпрыемства», - выказаў спачуванні лідар беларускіх працоўных Сяргей Дылеўскі.

Апошнія навіны