BE RU EN

Ад каранавіруса памерла дзіцячы кардыёлаг Ірына Строгая

  • 26.10.2021, 20:13

Ёй быў 51 год.

Ірына Валянцінаўна Строгая загадвала дзіцячым кардыялагічным аддзяленнем гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы №2 у Менску. Ёй быў 51 год.

Наша Ніва звязалася з мужам жанчыны. Ён пацвердзіў, што яе смерць звязана з ковідам, але адмовіўся ад падрабязных каментароў.

«Я сам у бальніцы, ледзь дыхаю», - сказаў мужчына.

Міністэрства аховы здароўя не прыводзіць дакладных звестак аб тым, колькі лекараў памерла ад каранавіруса. Таму статыстыку збіраюць самі валанцёры ці лекары. Падлічана, што ў лютым 2021 года, у першы год эпідэміі пандэміі, загінула амаль 150 медыцынскіх працаўнікоў.

Апошнія навіны