BE RU EN

Нямецкая «Вікіпедыя» змяніла афіцыйную назву Беларусі на сваёй старонцы

  • 26.10.2021, 18:20

«Вікіпедыя» змяніла назву з Weißrussland на Belarus.

Публічная інтэрнэт-энцыклапедыя «Вікіпедыя» на сваёй нямецкамоўнай версіі змяніла афіцыйную назву Беларусі: з «Weißrussland» на «Belarus».

На гэта звярнуў увагу супрацоўнік нямецкага гістарычнага інстытута Варшавы Фелікс Акерман. Пры гэтым ён адзначыў, што міжнароднае выдавецтва «Springer» па-ранейшаму выкарыстоўвае назву «Weißrussland», як і шэраг СМІ ў Швейцарыі і Аўстрыі.

«Маленькая сенсацыя: нямецкая «Вікіпедыя» праз 20 гадоў змяніла назву з Weißrussland на Belarus», – напісаў Акерман нас сваёй старонцы ў Facebook.

Апошнія навіны