BE RU EN

У Літве прызямлілі робат з беларускімі цыгарэтамі

  • 26.10.2021, 17:55

Фотафакт.

Памежнікі заўважылі, як паветраны аб'ект на малой вышыні прыляцеў з Беларусі ў Літву ў Шалчынінкайскім раёне. Дрон прызямлілі за адзін кіламетр ад мяжы пры дапамозе партатыўнай сістэмы перахопу, паведамляе Служба аховы мяжы Літвы.

Да дрона была прымацаваная ўпакоўка з 500 пачкамі цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт цыгарэт, у тым ліку падаткі, ацэньваецца на больш чым 1000 еўраў. Памежнікі абшукалі найбліжэйшы раён, але не знайшлі аператара дрона.

Апошнія навіны