BE RU EN

Казахстан пацясніць «расейскі свет» праектам «нацыянальнага духу»

  • 26.10.2021, 17:20

Нацыянальную мову збіраюцца вывесці з бытавога асяроддзя.

У Міністэрстве інфармацыі і грамадскага развіцця Казахстана прадставілі праект «Улттык рухані жангыру», які павінен спрыяць «фармаванню нацыянальнага духу» краіны, піша «Настоящее время».

У яго рамках прапануецца: вывесці казахскую мову «з бытавога асяроддзя» і зрабіць яе «мовай навукі і бізнэсу», а таксама прасоўваць айчынную культуру за межамі Казахстана.

Кіраўніца ўстановы Аіда Балаева гаворыць, што фактычна, гэта ўкладанне ў свядомасць людзей, аддача ад якога будзе праяўляцца практычна ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства: культуры, эканоміцы, адукацыі. І пацвердзіла, што на рэалізацыю праекта яе служба будзе запытваць бюджэтныя грошы: сукупна ўсе артыкулы, калі іх не скарачаць, абыдуцца $280 млн.

Афіцыйная прэзентацыя праекту кажа аб тым, што фармаванне нацыянальнага духу ўжо зацверджанае ўрадам. І адмаўляцца ад яго чыноўнікі не маюць намеру.

Апошнія навіны