BE RU EN

Афіцыйна: «Белавія» страціла тры новыя самалёты праз санкцыі

  • 26.10.2021, 15:56

Самалёты прадалі ці аддалі ў арэнду ў Казахстан.

Тры самалёты Embraer E195-E2 Belavia паляцелі ў Казахстан, паведамляе Telegram-канал NEXTA.

Кампанія больш не можа імі карыстацца, бо бразільскі вытворца праз санкцыі не перадае абноўленую базу звестак. Каб дарагія лайнеры не прастойвалі, іх прадалі (ці перадалі ў арэнду) казахстанскай авіякампаніі AirAstana.

Гэтыя самалёты былі найноўшымі ў парку Belavia. Іх даставілі ў Менск у канцы 2020 - пачатку 2021 года праз лізінгавую кампанію AerCap, калі вусаты тэрарыст яшчэ не зарабляў захопам грамадзянскіх лайнераў.

Дарэчы, страта трох самалётаў - не галоўная праблема Belavia. У студзені скончыцца дзеянне страховак на самалёты, без якіх яны не змогуць лятаць. А еўрапейскія страхавыя кампаніі не збіраюцца іх страхаваць праз тыя ж санкцыі.

Апошнія навіны